Абвешчаны набор удзельнікаў на праграму #CHALLENGE 1918 | 2018 | 2118, мэтай якой з’яўляецца павышэнне інфармаванасці пра лічбавую адказнасць і ўзмацненне медыя кампетэнцый, звязаных са стварэннем кантэнту. На праграме чакаюцца тыя, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю ў лічбавай прасторы і працуе з відэа, падкастамі, блогамі, коміксамі і мемамі. На мерапрыемстве будзе магчымасць падзяліцца досведам грамядзянскай журналістыкі з іншымі еўрапейцамі і абмеркаваць метады барацьбы з мовай нянавісці і прамоцыі каштоўнай інфармацыі і камунікацыі ў лічбавай прасторы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 35 гадоў
- вольнае валоданне ангельскай мовай
- грамадзянства Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Нямеччыны, Малдовы, Расіі альбо Украіны
- грамадзянская актыўнасць у кіберпрасторы ў галіне палітыкі, эканомікі, культуры альбо імкненне яе праявіць і дзяліцца ды атрымоўваць веды ў міжнацыянальнай камандзе
Што чакаецца ад удзельнікаў?
- працоўная этыка, заснаваная на рашэннях
- крэатыўнасць і мысленне outside of the box
- адкрытасць і цікаўнасць да разнастайнасці
Таймлайн праекта:
- 4-10 жніўня – WORKLAB & FACTORY (Берлін, Нямеччына)
- жнівень-лістапад – WORKTEAM & CREATION ‘CHALLENGE’ (дыстанцыйна)
- 18-21 лістапада – WORKFAB & START-UP (Берлін, Нямеччына)
Як падацца? Даслаць заяўку на e-mail cf@eab-berlin.eu, www.eab-berlin.eu, якая павінна ўтрымліваць:
- натхняльную матывацыю ў крэатыўным выглядзе: відэа, падкаст, малюнак і г.д
- прычыны, па якіх вам цікава далучыцца і што вы асацыюеце з адной з наступных датаў: 1918 | 2018 | 2118
- персанальныя дадзеныя, уключаючы кантактную інфармацыю
- калі прымяніма: прыклады папярэдніх анлайн прадуктаў/актыўнасцяў, рэлевантных да праграмы
Фінансавыя ўмовы: арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме
Дэдлайн: 1 ліпеня 2018
Падрабязнасці шукайце па спасылцы.