Усе ахвотныя запрашаюцца на адкрытую лекцыю Антона Болтачкі “Паміж эканомікай і палітыкай: мінулае і будучыня Беларусі”.
У гэтым годзе незалежнай Беларусі спаўняецца 25 гадоў. І сустракае Беларусь гэтую дату не на добрай ноце.
Прадпрыемствы зачыняюцца, нават афіцыйны ўзровень беспрацоўя расце, а ўзровень даходаў беларусаў падае з кожным днём.
Як жа атрымалася, што, маючы вялікі эканаміны патэнцыял, Беларусь стала адной з найбяднейшых еўрапейскіх краін?
Усе, хто жадае пачуць адказ на гэтае пытанне, запрашаюцца на адкрытую лекцыю эксперта “Ліберальнага клуба” па эканоміцы Антона Болтачкі “Паміж эканомікай і палітыкай: мінулае і будучыня Беларусі”.
Калі: 13 кастрычніка а 17:00.
Дзе: Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў, Рабкораўская, 17.