Мiжнародны адукацыйны цэнтр IBB Dortmund запрашае да ўдзельнiкаў на канферэнцыю “Чаму нас вучыць гiсторыя: культура памяцi як шлях да еўрапейскага ўзаемаразумення”.
Калi: 27-30 кастрычнiка 2016 года. Дзе: Варшава.
Запрашаюцца:
- маладыя гiсторыкi;
- прадстаўнiкi сферы гiстарычнай адукацыi i культурнай памяцi;
- журналiсты;
- узрост удзельнiкаў – да 40 гадоў (не студэнты).
Ад кожнай краiны будзе адобрана па 20 удзельнiкаў.
Працоўныя мовы: нямецкая, польская, руская (ёсць пераклад).
Фiнансавыя ўмовы
Удзельнiкi з Беларусi самастойна пакрываюць выдаткi на транспарт да месца правядзення канферэнцыi i вiзу, усё астатняе – пражыванне, ежу, унутраны транспарт – арганiзатары кампенсуюць самi.
Каб прыняць ўдзел у канферэнцыi, трэба запоўнiць анлайн-заяўку.
Дэдлайн – 30 чэрвеня.
Больш падрабязнасцей можна знайсцi тут .