Інстытут нямецкіх даследванняў запрашае на курсы па падрыхтоўцы да іспыту па нямецкай мове TestDaF.
TestDaF – моўны сертыфікат, які патрэбны для навучання ў большасці ВНУ Германіі.
Працягласць курсу – з 29 лютага па 1 чэрвеня 2016 года.
Курс прадугледжвае адмысловую падрыхтоўку да здачы іспыту TestDaF. У межах курсу студэнты выконваюць практыкаванні па асобных элементах экзамену: аўдзіравання, разумення прачытанага, вуснае і пісьмовае маўленне.
Заняткі праводзіць лектар Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD у БДУ спадарыня Сюзаннэ Бандау.
Запрашаюцца студэнты, якія маюць намер працягваць навучанне ў Германіі і маюць узровень валодання нямецкай мовай не ніжэй за В2.
Фінансавыя ўмовы
Кошт усяго навучальнага курсу – 1 100 000 беларускіх рублёў.
Як падацца
Для ўдзелу ў курсе дашліце, калі ласка, ваша імя і ўзровень валодання нямецкай мовай на адрас Інстытуту нямецкіх даследванняў ifd@bsu.by.
Дэдлайн – 28 лютага.
Даты наступных экзамена TestDaF – 9 чэрвеня, 19 ліпеня 2016 года.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (17) 209-59-90 альбо электроннай пошце ifd@bsu.by.