Міжнародная навуковая канферэнцыя “Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 гадоў пасля катастрофы” запрашае даследчыкаў і навукоўцаў розных спецыяльнасцей.
Канферэнцыя мае шматдысцыплінарны характар. Да ўдзелу запрашаюцца…
- гісторыкі;
- культуролагі;
- палітолагі;
- сацыёлагі;
- літаратуразнаўцы;
- прадстаўнікі іншых сацыяльных і гуманітарных навук.
Вітаюцца таксама даклады, прысвечаныя вуснай гісторыі як даследчаму метаду.
Па выніках канферэнцыі будзе надрукаваны зборнік.
Заяўкі на ўдзел просяць дасылаць на адрас kanferencyja@nashapamiac.org.
У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш за 2 тысячы знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.
Дэдлайн – 31 студзеня 2016 г.
Падрабязнасці можна пачытаць тут.