Міжнародная журналісцкая майстэрня да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы шукае ўдзельнікаў, якія цікавяцца гісторыяй і журналістыкай, жадаюць пісаць тэксты, палепшыць узровень нямецкай мовы ды пазнаёміцца з калегамі з 4 краін.
“Перыяд паўраспаду” – гэта праект Oral History. Oral History – значыць слухаць людзей і збіраць іх гісторыі. Арганізатары жадаюць даведацца, што сталася праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы. Якія наступствы пакінула катастрофа прыродзе і людзям, якія жывуць ля рэактара? Чаму cёння ў забараненую зону едуць турысты?
Удзельнікі накіруюцца па слядах катастрофы ў Мінск і Гомель, сустрэнуцца з жывымі сведкамі і экспертамі, возьмуць інтэрв’ю і заглыбяцца ў гісторыю. У гэтым ім дапамогуць 6 нямецкіх лектараў і 2 дасведчаныя эксперты ў галіне СМІ, якія падрыхтуюць да размоў са сведкамі катастрофы і будуць куратарамі журналісцкага досведу. Напісаныя матэрыялы (на двух мовах: роднай і нямецкай) будуць апублікаваныя ў прафесійным блогу.
У праекце возьмуць удзел студэнты з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі. Праект з’яўляецца журналісцкай, гістарычнай і моўнай падтрымкай асноўнай вучобы і падтрымліваецца фондам Роберта Боша і Амбасадай Германіі ў Беларусі. Усе ўдзельнікі праекту атрымаюць сертыфікат аб удзеле.
Вы можаце прымаць удзел у праекце, калі вы:
- атрымоўваеце адукацыю ў Беларусі ці нядаўна скончылі вучобу;
- любіце пісаць тэксты і цікавіцеся сваёй гісторыяй;
- добра валодаеце нямецкай мовай.
Арганізатары таксама рады бачыць кандыдатаў з досведам у фатаграфіі.
Патрабаванні:
- цікаўнасць да сучаснай гісторыі;
- добры ўзровень валодання нямецкай мовай (B1 і вышэй);
- гатоўнасць браць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы ў Мінску;
- запоўнены фармуляр.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у праекце бясплатны. Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне кампенсуюцца.
З усімі пытаннямі звяртайцеся, калі ласка, да Наёмі Хюнэкі-Браун, лектара фундацыі Роберта Боша ў Мінску niome.huenekebrown@gmail.com.
Калі вам цікава паўдзельнічаць, дасылайце запоўнены фармуляр да 2 сакавіка 2016 года на адрас niome.huenekebrown@gmail.com.