Dyslexia Belarus – лакальная арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей з дыслексіяй і іншымі праблемамі навучання ў Беларусі. Ініцыятыва займаецца інфармаваннем грамадства пра падобныя асаблівасці навучання, якія па апошніх дадзеных ёсць у кожнага 10га чалавека ў свеце.
Наша мэта: сабраць на адной пляцоўцы ўсіх, хто цікавіцца тэмай дыслексіі, абмеркаваць бягучую сітуацыю ў Беларусі і сфармаваць пул актуальных вектараў развіцця ініцыятывы.
Дата і час: 27 лютага 2019, 18:30
Месца: Прыватная школа STEM, пр.Пераможцаў, 5 (Мінск)
Праграма мерапрыемства:
- Што такое дыслексія і якія асаблівасці навучання бываюць
- Лічбы, геаграфія, прагнозы
- Сусветная практыка: дыягностыка, карэкцыя, сацыяльная інклюзія
- Агульная сітуацыя ў Беларусі
- Асабісты вопыт людзей з дыслексіяй у РБ
Для каго: для кожнага, хто сутыкнуўся з тэмай дыслексіі або хоча даведацца больш пра адну з самых распаўсюджаных асаблівасцяў навучання ў свеце.
Мерапрыемства бясплатнае па папярэдняй рэгістрацыі.