Французскі каледж палітычных навук (скарочана Science Po) прапануе стыпендыю Emile Boutmy Scholarship, якая часткова пакрывае выдаткі на навучанне па праграмах бакалаўрыяту.
Калі: 2018 – 2021.
Дзе: Парыж, Францыя.
Спецыяльнасці: міжнародныя адносіны, публічнае адміністраванне, журналістыка, менеджмент, права.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам адной з краін па-за межамі Еўразвязу;
- першы раз падаваць заяўку на гэтую стыпендыю;
- не атрымоўваць іншых стыпендый;
- быць залічаным на адну з праграм бакалаўрыяту.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя прымае розныя формы – ад €7,300 штогод з частковым пакрыццём выдаткаў на пражыванне да €3,000 штогод.
Дэдлайн падачы заяўкі – 26 красавіка 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.