Дзяржаўны дэпартамент ЗША запрашае на стажыроўку “Digital Communication Network Exchange Program“.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- журналісты;
- актывісты ў сацыяльных медыях;
- лідары грамадзянскай супольнасці;
- блогеры.
Праграма накіравана на знаёмства з практычнымі навыкамі ў выкарыстанні сучасных камунікацыйных інструментаў для прафесійнай дзейнасці. Усяго запросяць 25 удзельнікаў, якія будуць абраныя праз адкрыты конкурс.
Тэрмін стажыроўкі – з 10 красавіка па 7 мая 2016 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- пражыванне і праца ў адной з наступных краін: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Славакіі, Таджыкістане і Украіне;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- узрост – ад 25 да 40 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі, звязаныя з падарожжам і пражываннем, будуць пакрыты за кошт «Digital Communication Network Exchange Program».
Дэдлайн – 15 лістапада 2015 г.
Падаць заяўку і даведацца іншыя падрабязнасці пра стажыроўку можна па спасылцы.