Chevening – cтыпендыя Брытанскага ўрада

Брытанскі ўрад адкрывае прыём заявак на атрыманне стыпендыі Chevening, якая лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў.

Стыпендыя дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым вядучым універсітэце Вялікабрытаніі і далучыцца да ўплывовай глабальнай супольнасці стыпендыятаў, якая сёння налічвае 44 000 чалавек.

На 2016-2017 навучальны год стыпендыю атрымаюць каля 1 500 кандыдатаў.

Абраныя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідарскімі якасцямі, дасягненнямі, акадэмічнымі і прафесійнымі кваліфікацыямі і валоданнем ангельскай мовай. Перавага будзе на баку амбіцыйных і мэтанакіраваных прафесіяналаў, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і развіваць краіну.

Патрабаванні:

  • (узроставых абмежаванняў няма);
  • беларускае грамадзянства (кандыдаты павінны жыць у Беларусі на момант падачы заяўкі);
  • намер вярнуцца дадому прынамсі на 2 гады пасля заканчэння вучобы па стыпендыі;
  • наяўнасць навуковай ступені, адпаведнай патрабаванням для паступлення ў абраную навучальную ўстанову;
  • дзве рэкамендацыі, якія неабходна прадставіць на этапе падачы заяўкі;
  • падцвердзіць свабоднае валоданне ангельскай мовай да 14 ліпеня 2016 года;
  • падаць заяўкі на тры курсы навучання і атрымаць хаця б адно безумоўнае падцверджанне да 14 ліпеня 2016 года;
  • пажадана мець не менш за двухгадовы досвед ў абранай вобласці (добраахвотная праца і стажыроўкі залічваюцца таксама).

Прыярытэтныя вобласці:

  • Эканоміка, фінансы, бізнэс;
  • Журналістыка і мэнеджмент у галіне медыя;
  • Палітычныя, сацыяльныя даследаванні і права;
  • Дзяржаўнае і рэгіянальнае кіраванне;
  • Упраўленне ў сферы адукацыі і моладзевых арганізацый.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае падарожжа да Вялікабрытаніі і ў зваротны бок, кошт навучання ў магістратуры і пражыванне цягам 1 году.

Працэс падачы заявак:

  • падаваць заяўку трэба анлайн, па электроннай сістэме Chevening;
  • заяўкі будуць прымацца да 3 лістапада 2015 года.

Дадатковую інфармацыю пра крытэры адбору і ўмовы атрымання стыпендыі можна адшукаць на сайце стыпендыяльнай праграмы, а таксама тут і тут.