Трэнінг “Рызыкі працоўнай міграцыі” пройдзе ў Магілёве 12 траўня.
Міграцыя становіцца інструментам вырашэння пытанняў у прафесійнай, адукацыйнай, сямейнай і іншых сферах жыцця чалавека. Аднак мы не заўсёды ведаем рызыкі, з якімі можам сутыкнуцца пры выкарыстанні гэтага інструмента ў сваім жыцці.
Мэта трэнінгу – праінфармаваць студэнцкую моладзь пра рызыкі працоўнай міграцыі, у тым ліку аб гандлі людзьмі, а таксама мерах бяспекі, якія варта прадпрымаць, каб не патрапіць у рабства.
За паўтары гадзіны інтэнсіўнай працы dы атрымаеце інфармацыю па актуальных пытаннях міграцыі, міграцыйных рызыках пры пошуку працы або месца навучання за мяжой, як выбудаваць стратэгію бяспечнай міграцыі і знаходжання за мяжой.
Удзел у трэнінгу бясплатны па рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежавана).
Дзе: Магілёў, цэнтр “Кола”
Калі: 12 траўня, 14.30
Мерапрыемства падрыхтавана камандай Belarusian Young Leaders сумесна з Прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў Беларусі.