Платформа Civil Match запрашае грамадскія ініцыятывы, адукацыйныя ўстановы і інш. да міжнароднага нэтворкінга. Удзельнікі змогуць усталяваць карысныя міжнародныя сувязі, а таксама пачаць рыхтаваць сумесныя заяўкі на пошук фінансавання.
Першае мерапрыемства – Civil Match – адбудзецца 24-26 ліпеня. Сустрэча аб’яднае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны.
Апошні тэрмін падачы заявак – 22 ліпеня.