Студэнты беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў запрашаюцца да падачы заявак на атрыманне стыпэндыі імя Аркадзя Смоліча.
Аркадзь Смоліч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНР, загадчык кафедры геаграфіі БДУ, сябра Прэзідыюму Акадэміі навук Беларусі.
Мэта фундатараў – падтрымаць найбольш актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак. Стыпэндыя выдаецца студэнтам за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навучацца ў вучэбнай установе;
- з’яўляцца кіраўніком, каардынатарам, адміністратарам грамадскіх альбо сацыяльных ініцыятыў і праектаў, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыяльны фонд на 2018 год складае 1200 BYN. Стыпендыя выдаецца штомесяц у памеры 100 рублёў. Стыпендыяльны фонд збіраецца праз дабрачынныя ахвяраванні.
Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня 2017 года.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.