Cупрацоўніцтва з уладамі: Прэс-клуб у Гомелі

Праграма “Разам да справы”едзе далей – 7 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA апынуцца ў Гомелі , каб абмеркаваць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў у рэгіёне.

Калі: 7 сакавіка 2019 года.
Дзе
: Гомель, Арт-прастора “Каўчэг” (пр. Перамогі, 2а, другі паверх).

Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гомельскай вобласці.

На мерапрыемстве паспрабуюць вызначыць:

  • Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
  • Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
  • Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
  • Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Спікеры:

  • Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
  • Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
  • Яўген Меркіс, журналіст і гарадскі актывіст (Гомель), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў, а таксама падзеліцца досведам узаемадзеяння гараджан і мясцовых уладаў.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. Дэдлайн – 6 сакавіка, 14:00.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне +375 44 510-05-11 або пішыце на razam@budzma.org.