Набор на адукацыйную паліталагічную праграму ЕГУ ў магістратуру “Публічная палітыка” працягнуты да 8 ліпеня 2017 года!
Працягласць навучання – 1,5 гады.
Перавага навучання на паліталагічнай праграме – вывучэнне публічнага адміністравання і аналізу публічнай палітыкі з фокусам на актуальныя сусветныя і рэгіянальныя практыкі.
Фінансавыя ўмовы
Пры наяўнасці адпаведных агульным патрабаванням балаў, у абітурыентаў і абітурыентак ёсць магчымасць паступіць на бясплатныя месцы.
Арганізатары праграмы гарантуюць усім навучэнцам:
- індывідуальны падыход да кожнага студэнта і студэнткі з улікам іх прафесійных і асабістых цікавасцей і жаданняў;
- магчымасць рэалізацыі самастойных праектаў, сфакусаваных на беларускай і рэгіянальнай праблематыцы;
- сумесную даследчую працу з выкладчыкамі праграмы.
За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца на dept.socpolscience@ehu.lt альбо праз Facebook.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.