Мінскі хаб Global Shapers запрашае актыўных маладых людзей далучыцца да каманды.
Мінскі хаб – гэта супольнасць маладых прафэсіяналаў, якія ўваходзяць у міжнародную супольнасць Global Shapers, ініцыятыва Сусветнага эканамічнага форуму.
Што дае супольнасць
Сяброўства ў супольнасці Global Shapers дае магчымасць далучыцца да міжнароднай сеткі выбітных моладзевых лідараў і лідарак, якія супрацоўнічаюць для вырашэння глабальных праблем. Сяброўства дазваляе ініцыяваць і рабіць свой унёсак у розныя праекты, якія рэалізуюцца на мясцовым і глабальным узроўні, развіваць свае лідарскія якасці праз удзел у праграмах і нефармальных сустрэчах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 20 да 29 гадоў;
- пражыванне ў Мінску;
- вялікі лідарскі патэнцыял і значныя прафэсійныя дасягненні, уключна з прадпрымальніцкай і грамадскай дзейнасцю;
- захаванне высокіх маральных і інтэлектуальных прынцыпаў;
- гатоўнасць актыўна ўключацца ў супольнасць Global Shapers, узмацняць яе місію і задачы і падтрымліваць калег у індывідуальным і прафэсійным разьвіцці.
Вітаецца досвед ў праектнай дзейнасці, працы як у камэрцыйных кампаніях, так і грамадскіх ініцыятывах сацыяльнай накіраванасці.
Усім ахвотным трэба запоўніць заяўку.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 верасня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.