Фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS шукае валанцёраў-перакладчыкаў.
WATCH DOCS – гэта не проста фестываль, які разам збірае вялікую колькасць неабыякавых да іншага лёсу людзей, але і пляцоўка для абмеркавання грамадскіх пытанняў. У Мінску фестываль пройдзе ў снежні, у Берасці, Гародні, Віцебску – у кастрычніку.
Фестываль запрашае ў каманду валанцёраў-перакладчыкаў з досведам стварэння субтытраў і без яго. Перакладаць фільмы неабходна будзе з ангельскай на беларускую/рускую мовы.
Сёлета каманда будзе імкнуцца зрабіць фестываль больш даступным для слабачуючых і глухіх людзей – гэта стане адной з асаблівасцей працы над перакладам і субтытрамі.
Каб далучыцца да каманды, неабходна напісаць сюды.
Дэдлайн – 21 жніўня 2017 года.