На Паралельны форум грамадзянскай супольнасці, які пройдзе напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, патрабуюцца валaнцёры і валaнцёркі.
Калі: 4 ліпеня 2017 года.
Дзе: Мінск.
Абавязкі валанцёраў:
- сустракаць беларускіх і замежных гасцей, прадстаўнікоў і прадстаўніц медыяў;
- рэгістраваць удзельнікаў і ўдзельніц Форуму;
- дапамагаць з падрыхтоўкай памяшканняў для мерапрыемства;
- дапамагаць з тэхнічнай часткай мерапрыемства (праца з мікрафонамі, прэзентацыямі і г.д.).
Для таго каб далучыцца да каманды, неабходна да 29 чэрвеня 2017 года даслаць на е-адрас parallel.forum@gmail.com наступныя звесткі: імя, прозвішча; кантактны нумар тэлефону. У тэме ліста, калі ласка, напішыце слова “Валaнцёрства”.