Ўрад Інданезіі штогод рэалізуе праграму Darmasiswa, якая дазваляе на працягу аднаго года жыць у Інданезіі і вывучаць інданезійскую мову, мастацтва, кулінарыю і музыку.
Darmasiswa – гэта стыпендыяльная праграма, якая прапануецца замежным студэнтам з краін, якія маюць дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй, для вывучэння бахаса, мастацтва і культуры. Удзельнікі могуць абраць адзін з універсітэтаў краіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- пажадана студэнт/ка;
- скончаная сярэдняя адукацыя;
- ўзрост ад 17 да 35 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай (TOEFL / TOEIC / IELTS ці іншы сертыфікат);
- дадаткова мінімальнае валоданне інданезійскай мовай;
- медыцынскі сертыфікат;
- фотаздымак;
- базавыя веды ў абранай галіне.
Фінансавыя ўмовы
Памер гранта залежыць ад месца пражывання студэнта:
- штомесячная стыпендыя – 2.850.000 Rp. (Джакарта, Бандунг, Сурабая, Дэнпасар, Макассар, Манада) альбо 2.450.000 Rp. (Ачэх, Паданг, Палембанг, Пурвакерта, Самеранг, Джак’якарта, Суракарта, Маланг, Самарында)
- адначасовая дапамога пры пасяленні.
Неабходныя дакументы:
- CV / резюмэ;
- даведка аб стане здароўя;
- замежны пашпарт, сапраўдны на працягу 18 месяцаў пасля прыбыцця ў Інданезію (арыентыровачна – 1 жніўня 2017 году);
- рэкамендацыйны ліст;
- дыпломы і дадатки да іх (на ангельскай мове);
- пасведчанне аб валоданні ангельскай мовай (калі ёсць);
- іншыя дыпломы, якія тычацца сферы навучання;
- матывацыйны ліст.
Дэдлайн – 9 лютага 2017 года.
Гэтая праграма арганізавана Міністэрствам адукацыі і культуры ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў. Кантакт: Darmasiswa Indonesian Scholarship darmasiswa@kemdikbud.go.id.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.