Credit Research Centre (CRC) прапануе даследчыя стыпендыі ў бізнэс-школе ўніверсітэта Эдынбурга.
Атрымаць стыпендыю можна на розныя перыяды: 2016/2017, 2017/2018 ці 2018/2019.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- атрымаць ступень магістра ў любой з праграм, якія тычацца менеджменту, дзяржаўнай ці сацыяльнай палітыцы;
- добра валодаць ангельскай мовай (напрыклад, IELTS – 7.0, мінімум 6,0 у кожнам іспыце)
- паказваць выдатныя поспехі ў перыяд навучання ў магістратуры / напісання магістарскай працы;
- прапанаваць даследванне.
Фінансавыя ўмовы:
Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на навучанне і выдаецца стыпендыя ў памеры £14,057.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- матывацыйны ліст;
- даследванне-прапанова;
- сертыфікат валодання ангельскай мовай;
- CV;
- 2 рэферэнцыі.
Пакет дакументаў трэба даслаць па электроннай пошце phd@business-school.ed.ac.uk (імя + UUN у назве).
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 сакавіка 2016.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы праграмы.