Еўрапейскі інстытут глабальных даследаванняў пры Базэльскім універсітэце (Швейцарыя) прапануе 3 трохмесячныя стыпендыі на 2017 акадэмічны год.
Пачатак праграмы – увосень ці ўвесну.
Тэма ў галіне еўрапейскіх глабальных даследаванняў – “Аспрэчванне суверэнітэту: Дзяржаўнасць. Сістэма ўрадавага кіравання. Асамблейнасць”.
Мэтавая аўдыторыя: Вітаюцца кандыдаты з доктарскай ступенню, якія ажыццяўлялі даследаванні Еўропы ў глабальным кантэксце.
Заяўкі кандыдатаў мусяць адносіцца да аднаго з наступных накірункаў:
- трансфармацыі ў кіраванні капіталам і эканамічнымі патокамі як цэнтральны элемент для разумення рэструктурызацыі суверэннай улады ў Еўропе і па-за яе межамі;
- даследаванні ў галіне палітычнай і сацыяльнай тэорыі;
- рэканфінгурацыя сацыяльных і палітычных адносін як значны фактар будаўніцтва суверэнітэту ў “Глабальнай Еўропе” (у тым ліку бягучы эканамічны і палітычны крызіс у Еўропе ў адносінах да глабальных кантэкстаў);
- “рэ”-рэгуляванне суверэннай улады (а не “дэ”-рэгуляванне) як ключавая характарыстыка сучасных транснацыянальных працэсаў.
Кандыдаты мусяць запоўніць заяўку і даслаць яе разам з CV на электронную скрыню: fellowship-eib@unibas.ch.
Дэдлайн – 14 жніўня 2016 года.
Падрабязнасці можна знайсці па спасылцы.
Паводле ОДБ Брусель.