Маладых даследчыкаў запрашаюць да ўдзелу ў летняй праграме ў Аўстрыі. Сярод даследчых галін – сістэмны аналіз, энэргія, эвалюцыя і экалогія, сусветная папуляцыя, экасістэмы і іншыя.
Працягласць: 3 месяцы (чэрвень – жнівень).
Дзе: Лаксенбург, Аўстрыя.
Пачынаючы з 1977 года, IIASA’s Young Scientists Summer Program (YSSP) прапануе таленавітым маладым навукоўцам далучыцца да актуальных даследаванняў інстытута. Поўны спіс даследаванняў можна паглядзець тут.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- PhD студэнты (ідэальна, калі да атрымання ступені застаюцца яшчэ два гады);
- праца ў сферы, якая суадносіцца з сучаснымі даследаваннямі IIASA;
Дэдлайн падачы заяўкі – 11 студзеня 2018 года.
Кандыдатам трэба абраць адну ці дзве з прапануемых даследчых праграм, а таксама адзначыць асобна, ці ёсць зацікаўленасць ў якім-небудзь з флагманскіх праектаў. За парадамі можна звярнуцца да прадстаўнікоў праграм.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.