Факультэт мовы і культуры UiT Norway’s Arctic University запрашае на доктарскую даследчую праграму па рускай лінгвістыцы.
Працягласць праграмы: 4 гады (3 гады на даследаванне і адзін год, разбіты на 4 часткі, – на працу выкладчыкам / іншыя акадэмічныя абавязкі).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магістарская ступень па рускай лінгвістыцы;
- выдатныя веды па кагнітыўнай лінгвістыцы;
- выдатнае валоданне рускай і ангельскай мовамі;
- навуковыя працы па рускай лінгвістыцы (з публікацыямі).
Акрамя гэтага, паспяховыя кандыдаты павінны даслаць праект даследавання разам з планам распрацоўкі (3-4 старонкі).
Фінансавыя ўмовы: паспяховыя кандыдаты будуць атрымоўваць рэгулярны заробак. Іншыя фінансавыя пытанні трэба вырашаць з універсітэтам.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- апісанне праекта даследавання;
- CV (дэтальныя сведкі пра адукацыю, прафесіянальныя трэнінгі і працоўны вопыт);
- дыплом і транскрыпт адзнак (ступень бакалаўра ці эквівалент);
- дыплом і транскрыпт адзнак (ступень магістра ці эквівалент);
- іншыя дыпломы за навучанне;
- пацверджанне валодання ангельскай мовай;
- спіс асоб (2-3, з акадэмічнай сферы), да якіх можна звярнуцца за рэферэнцыяй (імя, кім з’яўляецца для ўдзельніка, e-mail і нумар тэлефона);
- тэзісы магістарскай працы;
- іншыя навуковыя працы (па жаданню ўдзельніка, аформленыя па ўзору).
Працэс рэгістрацыі ажыццяўляецца праз анлайн-платформу. Дэдлайн падачы заяўкі – 18 жніўня 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.