Copenhagen Business School прымае заяўкі на PhD-праграму на факультэт міжкультурнай камунікацыі і менеджменту.
Працягласць праграмы: 3 гады.
Аб’ект даследавання – адносіны паміж карпаратыўнай устойлівасцю і ўрадам.
Студэнты павінны быць зацікаўлены ў даследаванні:
- адносін паміж устойлівасцю і карпарацыямі: як карпарацыі ўплаваюць на эканамічнае, сацыяльнае і экалагічнае развіццё;
- як рынкі, грамадзянская супольнасць і ўрад рэгулююць уплыў карпаратыўнай yстойлівасці;
- які ўнёсак робяць карпарацыі на шляху пашырэння ўстойлівасці ўрада.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магістарская ступень ці эквівалент (3 + 2 гады згодна з Балонскім працэсам);
- папярэднія веды па сацыяльных навуках;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя забяспечвае навучанне, офісную прастору, транспартныя выдаткі, а таксама рэгулярны заробак (прыблізна 3.300 – 4.000 еўра штомесяц).
Падача заяўкі ажыццяўляецца праз анлайн-платформу. Дэдлайн – 4 верасня 2016 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.