- паходжанне с краіны, якая мае дыпламатычныя ўзаемаадносіны з Японіяй;
- год нараджэння – пасля 2 красавіка 1982 года ўключна;
- акадэмічны досвед: скончыць універсітэт Японіі ці мець ступень, эквівалентную ці вышэйшую за выпускнікоў вну Японіі (16 гадоў навучання (школа + універсітэт), кваліфікацыйны экзамен і пацверджанне навучальнай установы аб эквівалентнасці акадэмічнай ступені);
- галоўны напрамак даследаванняў павінен суадносіцца з папярэднім досведам.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыі выдаюцца штомесячна ў наступным памеры: 143 000¥- даследчы курс для студэнтаў, 144 000¥ – магістратура ці прафесійная ступень, 145 000¥ – дактарантура. Дадатковая месячная стыпендыя ў памеры 2000-3000¥ можа выдавацца ў тым выпадку, калі студэнт праводзіць даследаванні ў спецыяльных рэгіёнах.
Як падавацца:
Кандыдатам трэба накіраваць пакет дакументаў дыпламатычнай місіі Японіі (на ангельскай ці японскай мове). Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- форма заяўкі;
- праграма навучання;
- фотаздымак (4.5×3.5 см, не старэйшы за 6 месяцаў, прозвішча і нацыянальнасць на адвароце)×2;
- засведчаная копія транскрыпту з папярэдняга месца навучання;
- засведчаная копія дыплома з папярэдняга месца навучання;
- рэферат апошняй навуковай працы.
Больш парабязную інфармацыю пра падрыхтоўку дакументаў можна знайсці па спасылцы.
Пазнаёміцца з праграмай можна тут.