Навукоўцаў запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне даследчых грантаў – ва ўніверсітэце Эсекса.
Калі: верасень-снежань, студзень-красавік, травень-ліпень.
Працягласць: кароткатэрміновыя праграмы – 14 дзён, доўгатэрміновыя – 6-10 месяцаў.
Дзе: Вялікабрытанія.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходжанне з краін па-за межамі Вялікабрытаніі;
- выдатныя поспехі ў даследаваннях;
- публікацыі ў журналах з рэцэнзаваннем;
- на грант не могуць прэтэндаваць PhD-студэнты і пост-дакатаранты;
- грант не выдаецца на наведванне Southend і Loughton Campuses.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд (зваротны білет), пражыванне, а таксама выдаюць стыпендыю ў памеры £100 штотыдзень.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 жніўня (для тых, хто плануе пачынаць у верасні).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.