Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша прапануюць даследчыя гранты для будучых лідараў.
Працягласць: 10 месяцаў (верасень – ліпень).
Дзе: Лондан, Вялікабрытанія.
Праграма мае на мэце развіць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку ды іх даследніцкія і лідарскія здольнасці. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследванні Chatham House, усталяваць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Нямеччыны і Еўразвязу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі альбо Расіі;
- мінімум скончаны бакалаўрыят альбо эквівалент;
- знаходзіцца на сярэдзіне кар’ернай лесвіцы ў галіне СМІ, навукі, НДА, бізнэсу, дзяржаўнай працы, грамадскіх арганізацый.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі будуць штомесяц атрымоўваць стыпендыю ў памеры £2,340. Таксама арганізатары дапамогуць ім з выдаткамі, якія звязаны з даследаваннямі.
Як падацца?
Дэдлайн падачы заяўкі – 29 красавіка 2019. Да заяўкі трэа будзе далучыць CV і копію пашпарта.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.