The Matsumae International Foundation абвяшчае прыём заявак на даследванні пад дэвізам “На шляху да лепшага разумення Японіі і міру ва ўсім свеце”.
Працягласць даследванняў – 3-6 месяцаў.
The Matsumae International Foundation – недзяржаўная арганізацыя. Грант складаецца з ахвяраванняў грамадзян, арганізацый і груп Японіі.
Кандыдаты могуць абраць любую установу для даследчай працы (інстытуты, універсітэты, лабараторыі, нацыянальныя і прыватныя установы). Перавага аддаецца наступным спецыяльнасцям:
- прыродазнаўчыя навукі;
- інжынерныя справы;
- медыцына.
Фінансавыя ўмовы:
Удзельнікі атрымаюць стыпендыю на даследванне і пражыванне, страхоўку, авія-білет, а таксама аднаразовую дапамогу ў Японіі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- не з’яўляцца грамадзянінам Японіі;
- мець ступень доктара ці быць прызнаным арганізацыяў The Matsumae International Foundation уладальнікам такой ступені;
- узрост – да 49 гадоў;
- выдатнае валоданне ангельскай ці японскай мовай;
- адсутнасць былых наведванняў Японіі;
- жаданне вярнуцца на радзіму пасля завяршэння праграмы і працаваць там па спецыяльнасці;
- добрае здароўе.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 жніўня.