Фонд імя Роберта Боша прапановае фінансаванне медыйных праектаў журналістаў з Усходу і Захаду, якія накіраваныя на паляпшэнне інфармацыйнага абмену паміж краінамі.
У дадзены момант праграма яшчэ распрацоўваецца, конкурс будзе абвешчаны восенню 2015 года. Падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў гэтым дакуменце.
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя журналісты, які працуюць у СМІ ў штаце ці на ўмовах фрылансу.
Максімальны тэрмін стыпендыі можа складаць тры месяцы.
Фінансавыя ўмовы:
Заяўкі можна падаваць на стыпендыі памерам да 5000 еўра. Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд і пражыванне, сувязь, а таксама ганарары трэцім асобам (напрыклад, перакладчыкам) і камандзіроўкі.
Аб праграме
Фонд Роберта Боша падтрымлівае праекты у мэтах падтрымання дачыненняў паміж народамі Нямеччыны і яе ўсходніх суседзяў.