Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House (Брытанія) ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша (Нямеччына) прапануе стыпендыі для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі.
Стыпендыяльная праграма скіравана на…
- будучых лідараў;
- даследчыкаў;
- асоб, якія фарміруюць грамадскае меркаванне.
Праграма мае на мэце развіць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку ды іх даследніцкія навыкі. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследванні Chatham House, усталяваць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Нямеччыны і Еўразвязу.
Стыпендыяты цягам 9 месяцаў будуць працаваць у Chatham House разам з камандай праграмы “Расія і Еўразія”. У гэты перыяд удзельнікі праграмы змогуць здзейсніць уласны даследніцкі праект, звязаны з палітыкай, эканомікай альбо развіццём грамадстваў у постсавецкім рэгіёне. Стыпендыяты зробяць даследніцкія вандроўкі і наведаюць Германскі савет па знешняй палітыцы ў Берліне.
Патэнцыйныя тэмы праектаў:
- перспектывы эканамічнага росту, мадэрнізацыі і дэмакратызацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі;
- рэгіянальныя эліты і сеткі ўлады;
- грамадскія змены, унутрыэтнічныя дачыненні, недзяржаўныя дзеячы;
- будучыня адносінаў Еўразвязу і НАТА з краінамі Ўсходняга партнёрства і Расіяй;
- бяспека і вырашэнне канфлікту;
- перспектывы ўнутрырэгіянальнага канфлікту альбо супрацоўніцтва;
- Расія і падзеленае суседства з Еўропай.
Як падацца
Падача заявак ажыццяўляецца з 1 красавіка па 31 траўня 2016 года. Рэкамендацыі па падачы заявак знаходзяцца тут. Дакументы неабходна даслаць на е-адрас AcademyRobertBoschFellowships@chathamhouse.org. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu