Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Рэйгана-Фасэла – міжнароднай праграме абмену, якая дае магчымасць грамадзянскім актывістам, навукоўцам і журналістам з розных краінаў правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) для выканання незалежных даследаванняў праблемаў у галіне дэмакратыі ў самых розных рэгіёнах свету.
Калі: сакавік – ліпень 2020 года.
Дзе: Вашынгтон, ЗША.
За час праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць прааналізаваць свой досвед, падзяліцца ім са сваімі калегамі, правесці даследаванні і падрыхтаваць публікацыі, вывучыць і пераняць лепшае з досведу іншых, а таксама ўсталяваць і развіць прафесійныя ўзаемаадносіны ў сетцы грамадзянскіх актывістаў ва ўсім свеце.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі/цы каледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі/цы, журналісты/кі, пісменнікі/цы. Падаць заяўку на ўдзел у праграме можа грамадзянін ці грамадзянка любой краіны.
Практычнае веданне ангельскай мовы з’яўляецца неабходнай умовай для ўдзелу. Стыпендыяты/кі мусяць засяродзіцца на даследаванні палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага, юрыдычнага ці культурніцкага аспекту дэмакратычнага развіцця.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыпендыя, медыцынская страхоўка і кампенсацыя выдаткаў на авіябілеты ў абодва бакі.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе на стыпендыю, неабходна да 1 кастрычніка 2019 года падаць заяўку.
Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.