The European Institutes for Advanced Study прапануе міжнародную праграму для даследванняў цягам 10 месяцаў у адным з 18 універсітэтаў, якія знаходзяцца ў наступных гарадах:
- Орхус, Амстэрдам, Берлін, Балонья, Будапешт, Кембрыдж, Дальменхорст, Эдзінбург, Фрайбург, Хельсінкі, Іерусалім, Ліон, Мадрыд, Марсэль, Парыж, Упсала, Вена, Цюрых.
Фінансавую падтрымку атрымаюць тыя выбітныя даследчыкі, якія вядуць мэтанакіраваную працу. Удзельнікі змогуць праводзіць даследванні ў лепшых умовах мульцідысцыплінарнага асяродку і ў супольнасці замежных даследчыкаў.
Напрамкі даследванняў:
- гуманітарныя навукі;
- сацыяльныя навукі;
- галіна навукі пра жыццё, дакладныя навукі (калі для даследванняў не патрабуецца лабараторыя і калі даследчы праект узаемадзейнічае з сацыяльнымі і гуманітарнымі дысцыплінамі).
Запрашаюцца даследчыкі з усяго свету. Кожны з іх зможа выбраць да 3 замежных універсітэтаў як магчымыя базы даследванняў.
Гэтым разам The European Institutes for Advanced Study прапануе 48 грантаў (25 для малодшых навуковых супрацоўнікаў і 23 для старэйшых).
Фінансавыя ўмовы
Кожны даследчык атрымае грашовыя выплаты: € 26 000 – малодшы навуковы супрацоўнік і € 38 000 – старэйшы. Таксама яму аплоцяць пражыванне і кампенсуюць транспартныя выдаткі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець ступень доктара навук;
- 2 гады досведу даследванняў пасля атрымання ступені (выключэнне ёсць толькі для правазнаўцаў: яны мусяць мець ступень магістра і 6 гадоў досведу ў даследваннях);
- (нацыянальнасць і ўзрост значэння не маюць);
- жаданне весці даследванне ў вызначаным накірунку.
- бланк заяўкі;
- CV са спісам публікацый (не больш за 10 старонак);
- дэталёвае апісанне даследвання;
- для малодшых навуковых супрацоўнікаў – 2 рэкамендыцыйныя лісты;
- публікацыі ў фармаце PDF (2 для малодшых і 5 для старэйшых навуковых супрацоўнікаў);
- копія дыплома доктара навук з афіцыйным перакладам.
Больш падрабязнасцей – тут.
Дэдлайн – 8 чэрвеня 2016 года.