Фонд Німана для журналістаў у Гарвардзе (Злучаныя Штаты) прапануе кароткатэрміновыя стыпендыі на даследчыя праекты, скіраваныя на павышэнне ўзроўню журналістыкі. Атрымаць стыпендыі могуць выкладчыкі і журналісты, выдаўцы, праграмісты, вэб-дызайнеры, медыяаналітыкі.
Даследчыя праекты мусяць быць звязаныя з фінансавымі стратэгіямі, праграмаваннем, дызайнам і г.д.
Стыпендыяты могуць прыехаць у Гарвардскі ўніверсітэт на тэрмін ад некалькіх тыдняў да трох месяцаў, атрымаць доступ да ўніверсітэцкіх рэсурсаў (даследчых цэнтраў, бібліятэк), камунікаваць з выкладчыкамі і студэнтамі.
Фонд мае магчымасць выдаткаваць стыпендыі і знайсці часовае жыллё для даследчыкаў.
Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2015 года.
Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.
Паводле by.odb-office.eu