У чацвер 13 ліпеня адбудзецца адкрытая лекцыя-дыскусія з экспертамі з Расіі і Беларусі. Прыходзьце а 19:00 у адукацыйную прастору PUNKT (Кастрычніцкая, 23а) і прыводзьце сяброў!
На сустрэчы распавядуць:
- што значыць асобны збор адкідаў і як яго дасягнуць?
- чаму спальванне адкідаў – гэта дрэнная альтэрнатыва?
- як арганізаваць асобны збор у сябе дома?
- ці ёсць у Беларусі перапрацоўка адкідаў і куды ідзе смецце з кантэйнераў?
- ці магчыма жыццё без адкідаў?
- + эксперты адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць вас.
Выступоўцы:
- Зміцер Несцераў, працуе над укараненнем сістэмы асобнага збору ў Расіі і канцэпцыі «нуль адкідаў», Грынпіс (Расія);
- Аляксей Кісялёў кіраўнік таксічнай кампаніі Грынпіс (Расія);
- Лабанаў Яўген, дырэктар і кіраўнік праграмы па хімічных рэчывах і адкідах, ЦЭР (Беларусь);
- Наталля Блыщык, супрацоўніца праграмы па хімічных рэчывах і адкідах, каардынатарка грамадскага інфармацыйнага цэнтра, ЦЭР (Беларусь).