21 снежня грамадская прыродаахоўная арганізацыя «Багна» разам з «Цэнтрам экалагічных рашэнняў» запрашаюць усіх зацікаўленых на лекцыю дырэктара Грынпіс Расіі Івана Блокава “Выклікі аховы прыроды сёння: што трэба было зрабіць яшчэ ўчора?”.
Падчас лекцыі Іван Блокаў распавядзе, як НДА ўплываюць на вырашэнне экалагічных праблем, якія экалагічныя выклікі застаюцца найбольш актуальнымі ў нашым рэгіёне, як сітуацыя змянілася за мінулыя 25 год. Акрамя таго, слухачы даведаюцца пра паспяховыя прыродаахоўныя кампаніі ў Расіі і і пра тое, як Беларусь можа скарыстаць гэты досвед.
Лекцыя пройдзе ў Моладзевым бізнэс-інкубатары ў Мінску (вул. Чапаева, 3). Пачатак – 18.30.
Умовы:
Уваход на лекцыю вольны, але неабходна зарэгістравацца (спасылка тут).
Больш інфармацыі пра лекцыю “Выклікі аховы прыроды сёння: што трэба было зрабіць яшчэ ўчора?” – тут.