Бодзіпазітыў — гэта апраўданне поўных? Ці залежыць здароўе ад вагі? Людзі падтрымоўваюць бодзіпазітыў, каб не клапаціцца пра знешнасць?
⠀
Ініцыятыва “Больш цела” едзе ў Мінск і Берасце, каб растлумачыць міфы і расказаць праўду пра бодзіпазітыў!
На сустрэчы адкажуць на ўсе твае пытанні і нарэшце раскладуць ўсё па паліцах.
⠀
Таксама будзе ўзнімацца тэма разлада харчовых паводзінаў і адбудзецца прэзентацыя буклета, у якім можна даведацца пра сімптомы РХП, прайсці тэст і прачытаць, дзе знайсці дапамогу.
⠀
Месца правядзення будзе даслана тым, хто зарэгіструецца па спасылцы.
Сустрэча ў Мінску: 1 снежня 2019
Сустрэча ў Берасце: 8 снежня 2019
⠀
Уваход вольны!