Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі” ладзіць анлайн-курс “Абарона персанальных дадзеных: тэорыя, гісторыя, практыка”.
Мэта курсу – увядзенне ў агульны кантэкст праблематыкі абароны персанальных дадзеных.
Курс з’яўляецца агульнаадукацыйным і не патрабуе адмысловай падрыхтоўкі, прадугледжвае вывучэнне сацыяльна-этычных, палітычных і прававых аспектаў абароны персанальных дадзеных, уключае як вочныя лекцыі і сэмінары, так і працу анлайн пры дапамозе дыстанцыйнай платформы Лятучага ўнівэрсітэту на базе Moodle (форумы, чаты, пісьмовыя заданні).
Па выніках курсу слухачы атрымаюць уяўленне пра:
- розныя трактоўкі панятку “персанальныя дадзеныя”;
- задачы абароны персанальных дадзеных у кантэксце сацыяльна-этычнай праблематыкі;
- структурныя элементы абароны персанальных дадзеных як праблемы публічнай палітыкі;
- стратэгіі і формы прававога рэгулявання абароны персанальных дадзеных;
- мэтодыкі аналізу нацыянальных стратэгій абароны персанальных дадзеных.
Вучэбная праграма курсу разлічаная на 8 тыдняў і ўключае:
- уступныя і выніковыя заняткі;
- анлайнавыя семінары;
- анлайнавы выніковы практыкум;
- вочныя кансультацыі.
Выкладчык курсу Аляксей Казлюк – юрыст, супрацоўнік па даследваннях і прававых пытаннях Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), эксперт у галіне свабоды інфармацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Каб прыняць удзел, неабходна толькі запоўніць анлайн-заяўку.
Больш інфармацыі – па спасылцы.