Інстытут нямецкіх даследванняў у супрацы з DAAD і Фундацыяй Роберта Боша запрашаюць ўсіх зацікаўленых студэнтаў і выпускнікоў на краіназнаўчы курс “Deutschland aktuell” .
Курс прапануе:
- удасканаленне немецкай мовы;
- грунтоўныя веды пра Германію;
- адмысловую інфармацыю па тэмах: змяненні на працоўным рынку Германіі, міграцыя, бежанцы ды актуальныя тэмы са штодзённай прэсы.
Сустрэчы будуць адбывацца кожны аўторак з 18:00 да 19:30. Пачатак курсу – 23 лютага.
Лакацыя – факультэт міжнародных дачыненняў БДУ (вуліца Ленінградская, 20). Пра дакладную аўдыторыю паведамяць пазней.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узровень немецкай мовы – ад В1 да С1;
- цікавасць да ўдзелу ў дыскусіі.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за навучанне – 500 000 рублёў.
Каб далучыцца да курсу, неабходна даслаць свае:
- імя;
- узрост;
- адрас;
- імэйл, нумар тэлефону;
- назву ўніверсітэта, ступень навучання;
- узровень нямецкай
на е-адрас ifd@bsu.by.
Дэдлайн – 28 лютага 2016 г.