Mellem Education запрашае на адукацыйны курс па інавацыйных метадах навучання дэмакратыі.
Трэнінг адбудзецца з 9 па 16 снежня 2015 года ў Арменіі.
Мэты трэнінгу:
- палепшыць кампетэнцыі ўдзельнікаў, удасканаліць навыкі;
- навучыцца выкарыстоўваць новыя метады / інструменты ў сваёй працы;
- павысіць дэмакратычную адчувальнасць маладых людзей. ‘
Таксама праграма накіравана на фарміраванне сеткі аднадумцаў, якія зацікаўлены ў далейшым супрацоўніцтве і абмене досведам па інавацыйных формах дэмакратыі і грамадзянскай адукацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя спецыялісты, моладзевыя лідары, трэнеры з Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Даніі, Гішпаніі, Грузіі, Нямеччыны, Расеі, Украіны.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пераймаюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне. Для ўдзельнікаў з Беларусі прадугледжана кампенсацыя дарожных коштаў (275 еўра).
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 5 лістапада.