Студэнтаў, якія скончылі мінімум трэці курс у галіне фізікі альбо прыродазнаўчых навук, чакаюць летам у Нямеччыне.
Перыяд: 18 ліпеня– 7 верасня 2017 года. Дзе: Гамбург, Цойтан, Нямеччына.
Абраныя кандыдаты далучацца да штодзённай працы даследчай групы ў лабараторыі DESY у Гамбургу альбо Цойтане (Берлін) і будуць удзельнічаць у адной з наступных актыўнасцей.
Таксама ў праграме:
- цыкл лекцый;
- наведванне акселерацый;
- удзел у эксперыментах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць залічаным на праграму ў галіне фізікі альбо прыродазнаўчых навук ва ўніверсітэце (падчас праграмы таксама мець статус студэнта);
- скончыць мінімум трэці курс да пачатку школы;
- дзве асноўныя мэтавыя аўдыторыі – (1) студэнты, якія атрымоўваюць ступень бакалаўра ў 2017 – 2018, (2) магістранты, якія сканчаюць свой першы год навучання.
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- заяўкі прымаюцца толькі ад кандыдатаў, якія раней не бралі ўдзел у DESY Summer School;
- іншыя патрабаванні тут.
Фінансавыя ўмовы
Студэнты будуць атрымоўваць сутачныя для пакрыцця выдаткаў на пражыванне. Транспартныя выдаткі таксама пакрываюцца арганізатарамі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.