Фонд нямецка-польскага супрацоўніцтва выдзяляе стыпендыі для беларускіх і украінскіх журналістаў, каб падтрымаць іх штодзённую працу.
Памер стыпендыі – 2 500 еўра.
Прапанаваць кандыдатуру, вартую атрымаць стыпендыю, могуць:
- польскія альбо нямецкія журналісцкія аб’яднанні;
- рэдакцыі;
- аўтарытэтныя журналісты;
- НДА;
- грамадскія дзеячы.
Тэматыка, якой займаецца намінаваны журналіст, не мае значэнне. Як і тып СМІ, у якім ён працуе. Галоўны крытэр – выбітныя дасягненні ў журналістыцы.
Як стаць прэтэндэнтам
Рэдакцыя альбо журналіст, якія збіраюцца намінаваць калегу, мусяць падрыхтаваць CV прэтэндэнта, спіс яго публікацый (max. 2 старонкі) і матывацыйны ліст з абгрунтаваннем сваёй рэкамендацыі.
Заяўку на ангельскай мове неабходна даслаць на адрас joanna.czudec@fwpn.org.pl.
Дэдлайн – 15 лістапада.
Падрабязнасці ёсць на сайце.