Deutsche Welle скрозь аранжавыя акуляры!

Міжнародны часопіс “Orange Magazine” шукае маладых журналістаў для асвятлення Deutsche Welle Global Media Forum (DW GMF).

Патрэбны…

  • 2 фатографы;
  • 2 відэажурналісты;
  • 2 радыёжурналісты;
  • 1 журналіст па сацыяльных сетках;
  • 5  журналістаў у галіне друкаваных і вэб-СМІ

…ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Абраныя прадстаўнікі возьмуць удзел у трэнінгах напярэдні і падчас Форуму. Сёлета Форум прысвечаны тэмам Медыя – Свабода – Каштоўнасці. Артыкулы, створаныя ўдзельнікамі, размесцяць на старонках “Orange Magazine” і хатніх часопісаў журналістаў.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на транспарт, пражыванне і часткова на ежу пакрываюцца.

Усім ахвотным трэба запоўніць заяўку, а таксама даслаць CV і прыклады прац на адрас applications@orangemagazine.eu.

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 красавіка.

За падрабязнасцямі звяртайцеся на старонку часопісу ў сетцы ці ў Facebook.