Італія запрашае на трэнінг DIG-IT up! па digital tools у моладзевай працы і асновах лічбавай моладзевай працы. Галоўная мэта гэтага трэнінгавага курсу – надаць моладзевым працаўнікам веды і ўменні, знайсці крэатыўныя шляхі таго, як скамбінаваць аналагавыя актыўнасці і актыўнасці на свежым паветры ў моладзевайі працы з лічбавымі інструментамі і прыкладаннямі, якія выкарыстоўвае моладзь.
Мэты:
- атрымаць досвед працы з папулярнымі лічбавымі прыладамі, якія можна выкарыстоўваць у моладзевай працы з фокусам на актыўнасці на свежым паветры
- спазнаць канцэпт лічбавай моладзевай працы
- падзяліцца досведам і лепшымі практыкамі моладзевай працы ў лічбавай рэальнасці
- распрацаваць крэатыўныя лічбавыя актыўнасці і праектныя ідэі для моладзевай працы
Гэты трэнінгавы курс для цябе, калі ты:
- старэйшы за 18 год
- працуеш з моладдзю і выкарыстоўваеш метады нефармальнай адукацыі
- верыш, што важліва і эфектыўна мець справу з лічбавымі рэаліямі ў моладзевай працы
- хочаш развіць свае лічбавыя навыкі і пачаць прымяняць іх у сваёй працы
Калі: 11-16 красавіка
Дзе: Ферара, Італія
Дэдлайн: 22 сакавіка
Фінансавыя ўмовы: праект фінансуецца ў межах праграмы Erasmus+. Адабраным удзельнікам пакрываюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Прадугледжаны ўнёсак за ўдзел у трэнінгу
Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна тут.