16 маладых журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Арменіі запрашаюцца на пяцідзённы семінар па ролі і важнасці журнаістыкі для сучаснай дэмакратыі.
Калі : 5 – 9 кастрычніка 2016. Дзе: Мінск, Беларусь.
Варкшоп прысвечаны стратэгічнаму пытанню: наколькі незалежна можа выконваць сваю функцыю для станаўлення дэмакратыі прафесійная этычная журналістыка і пры гэтым заставацца прыбытковым заняткам у сучасных тэхнічных і сацыяльных умовах.
Праграма варкшопу распрацована сумесна з вядучымі навукоўцамі і практыкамі ў сферы журналістыкі і даследчых арганізацый. Ён складаецца з тэарэтычных частак і сумесных дыскусій, прысвечаных тэме дыгітальнай журналістыкі. Асаблівая ўвага будзе надавацца новым канцэптам і механізмам, міжнародным практыкам і праектам, наўпрост звязаным з прафесійным жыццём удзельнікаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Арменіі;
- узрост ад 20 да 35 гадоў;
- праца ў галіне журналістыкі, блогерства ці мультымедыя;
- добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на паездку, пражыванне (пакоі на дваіх ) і харчаванне падчас варкшопу.
Кандыдатам трэба даслаць заяўку, CV і матывацыйны ліст на адрас debate@carta.info. Дэдлайн – 9 верасня.
Праект арганізуецца European Leadership and Debate Academy (ELDA) у супрацоўніцтве з Stahlmedien Germany, Беларускай асацыяцыяй журналістыкі (БАЖ) і нямецкім блогам CARTA, пры фінансавай падтрымцы Federal Foreign Office.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.