“Ліга дабраахвотнай працы моладзі” запрашае на майстар-клас па відэа праз сторытэлінг у лютым у Мінску.
Трэнінг будзе працягам праекта “Гісторыі пра нас. Гісторыі для нас” пра мову варожасці ды інтэрнэт-пісьменнасць.
На гэтым трэнінгу па digital storytelling даведаешся, што такое сторытэлінг і як распавядаць гісторыі і рабіць відэа, якія выклічуць водгук у людзей.
Трэнер – Лео Збанкэ, кінарэжысёр, псіхолаг, коўч і эксперт па сторытэлінгу са Страсбурга.
Калі і дзе: 10-11 лютага (субота і нядзеля, з 11.00 да 17.00), Мінск.
Заяўка: па спасылцы (да 1 лютага ўключна)
Умовы ўдзелу:
- зацікаўленасць у тэме і гатоўнась прымаць удзел у абодвух днях трэнінга;
- даслаць заяўку да 1 лютага.
Удзел у трэнінгу бясплатны. Удзельнікам будзе забяспечана харчаванне, дарожныя выдаткі і выдаткі на пражыванне не пакрываюцца.
Праект “Гісторыі пра нас. Гісторыі для нас” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Фонда Савета Еўропы.