Кітайскі ўніверсітэт Tsinghua University шукае таленавітых студэнтаў і прапануе ім стыпендыю на навучанне.
Стыпендыя Schwarzian адмыслова соврана для таго, каб падрыхтаваць і падтрымаць новае пакаленне сусветных лідараў, каб па-новаму паглядзець на геапалітычны ландшафт 21 стагоддзя. Праграма прапануе магчымасць развіваць лідарскія якасці і прафесійныя сувязі ў магістратуры аднаго з самых прэстыжных універсітэтаў Кітая – Tsinghua University.
Напрамкі навучання:
- Public Policy;
- Economic and Business;
- International Studies.
Навучанне доўжыцца адзін год і стартуе летам 2017 года.
Мова навучання – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя кампенсуе аплату за вучобу, пражыванне ў краіне і харчаванне, медыцынскае страхаванне. Таксама аплочваецца пералёт у Пекін і дадому адпаведна ў пачатку і ў канцы праграмы. Праграмай прадугледжаны і вучэбны тур па Кітаі. Стыпендыя забяспечвае студэнтаў падручнікамі і вучэбнымі матэрыяламі. Да таго ж, кожны стыпендыят будзе атрымліваць невялікія штомесяцовыя выплаты, а таксама ў падарунак – планшэт і тэлефон Lenovo.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- наяўнасць ступені бакалаўра любой спецыяльнасці альбо эквіваленту (яе неабходна атрымаць да жніўня 2017 года);
- моцны лідарскі патэнцыял;
- узрост – ад 18 да 29 гадоў;
- доброе валоданне ангельскай мовай.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- выпіска з адзнакамі;
- 4 элекронныя рэкамендацыйныя лісты;
- відэа, у якім кандыдат мусіць прадставіць сябе, памерам не больш за 20 Мб (неабавязкова);
- тры эсэ – матывацыйны ліст не больш за 750 слоў; апісанне лідарскага патэнцыялу кандыдата; эсэ пра тое, як будучы лідар зможа паўплываць на сферу палітыкі ці сацыяльную галіну;
- CV.
Пасля разгляду дакументаў кандыдатаў запросяць на інтэрв’ю.
Дэдлайн – 15 верасня 2016 года.
Паводле abfby.org