Калі: 2-6 кастрычніка
Дзе: Грэцыя, Волас
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Дэдлайн: 25 чэрвеня
Апісанне праекта
Праект “The bond” – гэта стратэгічнае партнэрства арганізацыяў з шэрагу краін: Польшча, Беларусь, Грэцыя, Гішпанія, Партугалія, Румынія. Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй з праграмы “Эразмус+”.
Праект створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх і не пакідаць сам-насам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы не даем ацэнку іх жыццю, але ствараем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.
Праект не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць, не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.
Праект скіраваны таксама для прафесіяналаў – прадстаўнікоў сацыяльнай інтэграцыі (сацыяльных работнікаў, сямейных кансультантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў). Многія з іх сустракаюць у сваім прафесійным жыцці маці-падлеткаў.
Каго мы шукаем
Запрашаем прафесіяналаў з досведам у моладзевай працы.
Магчымасці для адабраных кандыдатаў:
1) прэзентаваць беларускі досвед на міжнароднай сустрэчы ў Грэцыі;
2) тэсціраванне методыкі працы з маладымі маці на практыцы;
3) удзел у даследчай працы па тэме “Кампетэнцыі паспяховага моладзевага работніка”;
4) удзел у трэнінгу ў Гішпаніі (Мадрыд);
5) далейшая супраца ў міжнародных і мясцовых праектах;
6) развіццё навыкаў вядзення блога для маладых мам (http://mihck.info/mm).
Наступныя крытэры будуць дадатковай перавагай да адбору:
-досвед працы з маладымі маці
-досвед у даследчай працы \ аналітычныя навыкі
-досвед у міжнародных праектах і Эразмус+
-высокі ўзровень ангельскай мовы
Умовы ўдзелу:
-Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне цалкам аплочваюцца арганізатарам;
-заяўнікі павінны прымаць удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў па праекце;
-Для таго, каб стаць часткай каманды па праекце, запоўніце анкету да 25 чэрвеня.