Для закаханых у Польшчу – шанец на вучобу

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska адкрывае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены навучаннем у Польшчы цягам аднаго семестру.

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у трох семінарах у розных гарадах Польшчы, Чэхіі і Нямеччыны, а таксама заключным форуме ў Польшчы;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст (на польскай мове);
  • план побыту ў Польшчы (на польскай мове);
  • даведка з навучальнай установы з пазнакай сярэдняга бала;
  • сертыфікат або копія дакумента, які падцвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе на адрас stypendia-by@gfps.pl.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнік праграмы атрымае штомесячную стыпендыю памерам 1450 злотых.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.

Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце праграмы.