Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS запрашае да ўдзелу ў праекце Дні Гарадоў, які распачне семестр восеньскіх стыпендыятаў.
Дзе: Шчэцін (горад на мяжы Польшчы і Нямеччыны). Калі: 6-9 кастрычніка 2016.
У праекце могуць удзельнічаць маладыя людзі да 26 гадоў. Працоўныя мовы – польская, нямецкая і чэшская.
Кошт удзелу:
- для чальцоў GFPS-Polska – 25 еўра;
- для чальцоў GFPS e.V. і нечальцоў – 30 еўра.
Кошт удзелу ўключае пражыванне, харчаванне. Візавая дапамога забяспечваецца (калі ёсць патрэба).
Заяўку можна запоўніць тут (напрыканцы старонкі). Пра магчымасць стаць чальцом ГФПС-Польшча, можна даведацца па спасылцы.
Дэдлайн адсутнічае, але лепш падаць заяўку як мага хутчэй (асабліва для тых кандыдатаў, у каго няма візы).
Больш інфармацыі на старонцы мерапрыемства ў ФБ, а таксама на сайце.