Ліга добраахвотнай працы моладзі запрашае на доўгатэрміновую валанцёрскую праграму ў Нямеччыне “Дабрачынны сацыяльны год”.
Дзе: Баварыя, Нямеччына.
Працягласць: з 1 верасня 2017 па 31 жніўня 2018 года.
Тэматыка – дапамога людзям з асаблівымі магчымасцямі спраўляцца са штодзённымі задачамі.
Асноўныя абавязкі: догляд, кармленне, суправаджэнне да месца працы або на шпацыры, арганізацыя сумесных мерапрыемстваў і іншае.
Месца працы: школы для людзей з абмежаванымі здольнасцямі, спецыяльныя дамы, а таксама майстэрні, дзе працуюць людзі з абмежаванымі здольнасцямі.
Умовы працы
Валанцёр працуе 40 гадзін на тыдзень. На працягу года праводзіцца 5 тыднёвых семінараў у адпаведнасці з тэматыкай працы. Пасля заканчэння праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 26 гадоў;
- добрае валоданне нямецкай мовай;
- зацікаўленасць у сацыяльнай рабоце;
- гатоўнасць інтэграцыі ў мясцовую супольнасць Нямеччыны.
Фінансавыя ўмовы
Прымаючая арганізацыя забяспечвае ўдзельнікаў жыллём і харчаваннем, медыцынскай страхоўкай, а таксама штомесяц выплочвае грошы на кішэнныя выдаткі.
Неабходныя дакументы:
- анкета;
- матывацыйны ліст;
- СV;
- пераклад пасведчання аб адукацыі (можна не завяраць).
Пакет дакументаў, а таксама ўсе пытанні дасылайце на dsg.liga.lyvs@gmail.com.
Дэдлайн падачы заяўкі – 22 лютага 2017 года.